Перайсці да зместу

Шэн Шыцай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэн Шыцай
盛世才
Шэн Шыцай
Шэн Шыцай
Губернатар Сіньцзяна
12 красавіка 1933 — 29 жніўня 1944
Папярэднік Цзінь Шужэнь
Пераемнік Чжу Шаалян

Нараджэнне 3 снежня 1895(1895-12-03)
Смерць 13 ліпеня 1970(1970-07-13) (74 гады)
Жонка Цю Юй-фан
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Guominjun[d]
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэн Шыцай (кіт.: 盛世才; 1897 — 13 ліпеня 1970) — кітайскі ваенны дзеяч, губернатар Сіньцзяна.

Нарадзіўся ў Каюані ў правінцыі Ляанін. У 1931 годзе Шэн Шыцай быў прызначаны тагачасным генерал-губернатарам Цзінь Шужэнем (金樹仁) на пост афіцэра кіравання нагляду (душу) і пасаду інструктара пры ваенным вучылішчы.[1] У кастрычніку 1933 года ў выніку чарговага палітычнага перавароту, здзейсненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных мас, Цзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады. На губернатарскую пасаду ў Сіньцзяне ўзышоў Шэн Шыцай. Пры падтрымцы Савецкага Саюза падавіў мусульманскае паўстанне ў Сіньцзяне, але ўзамен на падтрымку быў вымушаны пайсці на некаторыя пагадненні з СССР, па якім Савецкі Саюз фактычна атрымліваў кантроль над Сіньцзянам. Па патрабаванню Сталіна, у 1939 годзе Шэн Шыцай уступіў у Камуністычную партыю Савецкага Саюза.

Зноскі